У Свірскім касцёле завяршылася перэгрынацыя абраза Святой Сям'і | Друк |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
17.09.2012 12:37
У парафіі Св. Мікалая ў Свіры ў нядзелю завяршылася перэгрынацыя абраза Святой Сям'і. Копія абраза была перададзена ў свірскую парафію з санктуарыя св. Юзафа ў Калішы (Польшча). Урачыстае асвячэнне абраза адбылося 6 снежня 2010 года пры ўдзеле біскупа Антонія Дзям'янкі.
 
«Абраз гасцяваў у нашай парафіі два гады. У перэгрынацыі прынялі ўдзел каля 2 тыс чалавек, — распавядае пробашч парафіі кс. Багуслаў Маджэеўскі. — Мы вельмі цешымся, што копія абраза прыбыла да нас з санктуарыя св. Юзафа з Калішы, аднаго з буйнейшых санктуарыяў св. Юзафа ў свеце. Копія абраза будзе захоўвацца ў нашым касцёле і надалей».

Ілья Лапато
 
© 2003-2024 Catholic.by