Вернікі мінскай парафіі распачалі Год веры з няспыннага чытання Новага Запавету | Друк |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
11.10.2012 17:33

Першы дзень Года веры, 11 кастрычніка, вернікі мінскай парафіі Маці Божай Будслаўскай сустрэлі няспыннай малітвай-чытаннем Бібліі. З 10 раніцы да 19 вечара ў парафіяльнай капліцы вернікі па чарзе чыталі разделы Новага запавету.

Як адзначыў пробашч парафіі кс. Францішак Рудзь, дадзеная акцыя была заклікана аднавіць і ўмацаваць веру. Гэта таксама своеасаблівае заахвочванне католікаў чытаць Евангелле, знаходзячы на гэта час кожны дзень.

У Мінску падобная акцыя прайшла ўпершыню. У ёй прынялі ўдзел каля 20 чалавек.

11 кастрычніка 2012 г. у Каталіцкім Касцёле распачаўся Год веры, які завершыцца 24 лістапада 2013 г. Менавіта ў гэты дзень 50 гадоў таму пачаў дзейнасць Другі Ватыканскі Сабор і спаўняецца 20 гадоў выданню Катэхізіса Каталіцкага Касцёла.

(SZh)

 
© 2003-2024 Catholic.by