Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Да візіту Мітрапаліта Кандрусевіча парафія Маці Божай Ружанцовай адкрывае сайт
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
21.12.2012 16:50

У нядзелю, 23 снежня, парафію Маці Божай Ружанцовай у Мінску наведае Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Іерарх узначаліць святую Імшу ў 12.00, пасля якой адбудзецца сустрэча з сем'ямі горада Мінска і дзяленне аплаткай.

Сутрэча з сем'ямі Мінска пройдзе ў рамках праграмы калядных сустрэч, якія арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч праводзіць з касцёльнымі супольнасцямі і групамі, а таксама прадстаўнікамі грамадскасці.

Падчас гэтай жа літургіі беларускія каталіцкія скаўты даставяць у парафію Бэтлеемскі агонь.

З нагоды сустрэчы з арцыпастырам парафія Маці Божай Ружанцовай таксама адкрывае парафіяльны сайт. http://loshyca.tau.by.

Сардэчна запрашаем на аплатковую сустрэчу з Мітрапалітам Тадэвушам Кандрусевічам, а таксама праз інтэрнэт-старонку ў парафію Маці Божай Ружанцовай.

Галіна Абакунчык

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме