Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Моладзь магілёўскай парафіі завітала са спектаклем у дзіцячы дом
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
15.01.2013 12:11

11 студзеня моладзь магілёўскай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі наведала гарадскі дзіцячы дом №1. Маладыя вернікі парадавалі дзяцей спектаклем на тэму Божага Нараджэння.

Вялікая дзіцячая сям’я на чале з дырэктарам Наталляй Кардаш сустракала сваіх гасцей на ганку. Выхаванцы гэтай установы — выключна дзяўчаты. Дзеці заўсёды вераць у цуд і чакаюць яго, і агляд спектакля з гісторыі Бэтлеема даў ім магчымасць перанесціся ў часы пачатку новай эры — Нараджэння Хрыста — і зразумець сэнс таго вялікага падарунку, які зрабіў Пан Бог для чалавецтва, — Нараджэння Збаўцы.

Пасля спектакля вікарый магілёўскай парафіі кс. Віталій благаславіў дзяцей. Затым адбылася супольная малітва. Кожны з выхаванцаў дзіцячага дома атрымаў падарунак і сфатаграфаваўся з акцёрамі.

Яўген Дудкін

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме