Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Беларусь перажывае гадавіну тэракту ў мінскім метро
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
11.04.2013 21:16

11 красавіка 2013 г. Беларусь перажывае другую гадавіну тэракту ў мінскім метро. У гэты дзень за памерлых і пацярпелых у выніку трагедыі маліліся католікі Мінска разам з Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам.

Падчас літургіі Мітрапаліт заклікаў памятаць у малітве пра ўсіх загінуўшых, параненых, за іх сем’і, адзначыўшы пры гэтым, што прычынай таго тэракту стаў недахоп Божай любові.

«Сёння ўзгадваем трагічную падзею ў гісторыі Беларусі, што адбылася два гады таму. Такія трагедыі адбываліся і, на жаль, адбываюцца і надалей, але не ў нас. „Як такое магло стацца?“ — пыталіся мы ў той вечар і сёння таксама задаём сабе гэтае пытанне. Што з’явілася прычынай? Адказ дае сённяшняе Евангелле, у якім Хрыстус заклікае, каб людзі „жылі ў Ім“, выконвалі Божыя загады. Але чалавек забывае пра Божыя запаведзі ці свядома парушае іх. Мы не бачым бліжняга і Хрыста ў іншым чалавеку, — адзначыў іерарх. — Чалавек не будзе чыніць зло, толькі калі будзе мець у сабе Хрыста».

«Гэта трагедыя не толькі асобных людзей, але ўсяго грамадства. І сведчыць яна пра тое, што грамадства хворае маральна», — дадаў Мітрапаліт Кандрусевіч.

Арцыпастыр падкрэсліў, што ніхто не мае права пасягнуць на жыццё іншага, у тым ліку асуджаных. Таму Каталіцкі Касцёл заўсёды выступае супраць смяротнага пакарання.

Нагадаем, выбух у мінскім метрапалітэне на станцыі метро «Кастрычніцкая» адбыўся 11 красавіка 2011 г. у 17.55. Загінулі 15 чалавек, каля 400 асоб пацярпелі. Выяўленыя арганізатары тэракту былі асуджаны да смяротнага пакарання.

Святлана Жылевіч

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме