Кармэліты босыя запісалі дыск з гімнам да перэгрынацыі рэліквій св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус | Друк |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
07.05.2013 11:53

Дыск атрымаў назву «Крылы любові». Гімн да перэгрынацыі быў напісаны паводле тэкстаў святой Тэрэзы на музыку Сафіі Голуб і кармэлітанкі Дзіцятка Езус з Гудагая сястры Веранікі Казлоўскай. Кампазіцыя пад назвай «Прыйдзі, любові подых» была выканана моладдзю з парафіі Божага Цела ў Мінску.

Сам дыск можна будзе набыць, пачынаючы з 1 чэрвеня — дзень распачацця ў Беларусі перэгрынацыі рэліквій св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус. Акрамя дыска ў месцах перэгрынацыі ў свабодным продажы будзе таксама духоўная літаратура святой Тэрэзы. Завершыцца перэгрынацыя рэліквій святой 28 жніўся ў Віцебску.

Тэкст гімна па спасылцы. Прэм’еру гімна перэгрынацыі карыстальнікі Catholic.by могуць паслухаць тут:

 Адкрыць у новым акне Download (4Мб)


А. Пётр Фраштэнга OCD
 
© 2003-2024 Catholic.by