| 
					Удзельнікі пілігрымак ушануюць падзею перадачы абраза Маці Божай у Будслаў			 | 
				
		| Друк |		 | 
	
	| 
								
													Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія												
					 | 
	| 
		25.06.2013 16:41	 | 
| 
  Арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы ўрачыстасцяў у Будславе вырашыў, што ў гэтым годзе ўсе пілігрымкі, якія спыняюцца на начлег у Даўгінаве (з Баранавіч, Вілейкі, Жодзіна, Мінска і Ракава), апошні дзень пройдуць разам — адной арганізаванай калоннай у суправаджэнні ДАІ — з невялікімі прамежкамі паміж асобнымі пілігрымкамі. 
Гэтым будзе ўшанавана гістарычная падзея — перадача святаром з Даўгінава супольнасці манахаў-бэрнардынцаў у Будславе абраза Маці Божай. 
  Праграма гэтага дня для ўсіх гэтых пілігрымак будзе аднолькавая. Пры гэтым будуць несці копію цудатворнага абраза Маці Божай Будслаўскай. У сярэдзіне шляху запланаваны адпачынак, і запрошаны біскуп прамовіць канферэнцыю. У базыліку названыя пілігрымкі будуць заходзіць па чарзе паасобку. 
  Па пытаннях можна звяртацца да кс. Кірыла Бардонава на электронны адрас 
 Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript
 . (AG) 
  
 |