Удзельнікі пілігрымак ушануюць падзею перадачы абраза Маці Божай у Будслаў | Друк |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
25.06.2013 16:41

Арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы ўрачыстасцяў у Будславе вырашыў, што ў гэтым годзе ўсе пілігрымкі, якія спыняюцца на начлег у Даўгінаве (з Баранавіч, Вілейкі, Жодзіна, Мінска і Ракава), апошні дзень пройдуць разам — адной арганізаванай калоннай у суправаджэнні ДАІ — з невялікімі прамежкамі паміж асобнымі пілігрымкамі.

Гэтым будзе ўшанавана гістарычная падзея — перадача святаром з Даўгінава супольнасці манахаў-бэрнардынцаў у Будславе абраза Маці Божай.

Праграма гэтага дня для ўсіх гэтых пілігрымак будзе аднолькавая. Пры гэтым будуць несці копію цудатворнага абраза Маці Божай Будслаўскай. У сярэдзіне шляху запланаваны адпачынак, і запрошаны біскуп прамовіць канферэнцыю. У базыліку названыя пілігрымкі будуць заходзіць па чарзе паасобку.

Па пытаннях можна звяртацца да кс. Кірыла Бардонава на электронны адрас Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript .

(AG)

 
© 2003-2020 Catholic.by