«Вілейка-Будслаў»: копія абраза Маці Божай Будслаўскай на шляху ў Нацыянальны санктуарый | Друк |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
02.07.2013 17:15

Адмысловая пілігрымка-працэсія вырушыла ў Будслаў 2 ліпеня з Вілейкі. Яе ўдзельнікі нясуць у Даўгінава копію абраза Маці Божай Будслаўскай, каб адтуль разам з іншымі пілігрымамі ўнесці яго ў Будслаў на ўспамін аб падзеі перанясення абраза з Даўгінава ў Будслаў, якое адбылося 400 гадоў таму.

Перэгрынацыя абраза трывала ў Беларусі з 5 кастрычніка 2012 г. За гэты час у перэгрынацыі абраз прайшоў ўсе дыяцэзіі нашай краіны.
 
Парафія Узвышэння Святога Крыжа ў Вілейцы стала апошнім прыпынкам копіі абраза на шляху да Будслава. Сімвалічна, што сёлета парафія святкуе юбілей 100-годдзя сваёй святыні.

Кс. Аляксандр Барыла

 


 
© 2003-2024 Catholic.by