Са Смаргоні ў Будслаў ідзе Салезіянская моладзевая евангелізацыйная пілігрымка | Друк |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
04.07.2013 12:34

Салезіянская моладзевая евангелізацыйная пілігрымка ў Будслаў, у якой крочыць салезіянская моладзь з Беларусі і Расіі, вырушыла са Смаргоні. Тэмай пілігрымкі былі абраны сакрамэнты.

У першы дзень пілігрымы разважалі над сакрамэнтам хросту. «Езус патрабуе ад нас радыкальнасці — Ён кажа нам пакінуць усё, што не дапамагае трапіць у неба, — адзначыў падчас канферэнцыі кс. Віталій Крывіцкі SDB. — Падчас Хросту мы атрымліваем Божую міласць, і толькі з яе дапамогай можам трапіць у неба».

Другі дзень пілігрымкі прынёс разважанні над сакрамэнтам Эўхарыстыі. «У гэтым свеце няма нічога даражэй за Цела і Кроў Хрыста, якія Ён нам пакінуў. Прыйсце Хрыста у сэрца — як цунамі: прыходзячы, Ён змяняе ўсё да канца», — такую думку ў гэты дзень пакінуў пілігрымам святар.

«Як мы ўмеем развіваць дары Духа Святога, якія атрымалі падчас сакрамэнту канфірмацыі? Можна пасеяць добрае зерне ў бясплодную зямлю, і тады праца сейбіта будзе дарэмнай», — адзначыў кс. Віталій Крывіцкі падчас канферэнцыі ў трэці дзень пілігрымкі.

Таццяна Ісакава

 
© 2003-2024 Catholic.by