Нарачанскія пілігрымы ў васямнаццаты раз вырушылі пешшу ў Будслаў | Друк |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
03.07.2013 14:03

XVIIІ пешая пілігрымка «Нарач-Будслаў» вырушыла 3 ліпеня з Нарачы. Папярэднічала выхаду святая Імша ў інтэнцыі пілігрымаў, якую ў 12.00 у касцёле св. Андрэя, апостала, цэлебраваў кс. Багуслаў Маджэеўскі, пробашч парафіі св. Мікалая, біскупа, са Свіры.

 Жаданне пайсці да Маці Божай Будслаўскай пешшу выказалі 210 чалавек. Пілігрымаў чакае трохдзённы шлях. Агульная інтэнцыя пілігрымкі — падзяка за дар веры і просьба аб узмацненні гэтага дару, а таксама просьба аб добрым духоўным плёне перэгрынацыі рэліквій святой Тэрэзы ад Дзіцятка Езус у Беларусі.

Паводле сайта naracz.na.by

(JLS)

 
© 2003-2024 Catholic.by