Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч асвяціў арган у мінскім Чырвоным касцёле | Друк |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
23.12.2013 14:50

22 снежня падчас святой Імшы Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч асвяціў у мінскім касцёле святых Сымона і Алены новы арган.

Аргана не было ў Чырвоным касцёле з 1943 года, калі яго вывезлі з Беларусі. У апошнія гады там выкарыстоўваўся сінтэзатар.

Кажучы пра асвячэнне аргана Чырвонага касцёла, арцыбіскуп назваў яго “вялікім дарам для святыні, якая знаходзіцца ў цэнтры сталіцы Беларусі”, “дзякуючы гучанню якога наша малітва будзе больш магутнай, каб выпрасіць у Бога неабходныя ласкі”.

(AG)

 

 
 
 
 
Фота Алы Невяровіч

 

 
© 2003-2024 Catholic.by