«Карытас» падарыў свята на дзень нараджэння дзецям у сацыяльна-рэабілітацыйным цэнтры св.Лукі | Друк |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
03.03.2014 13:26

Каталіцкае дабрачыннае таварыства «Карытас» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі падаравала дзецям з анкалагічнымі захворваннямі, якія жывуць у Дабрачынным сацыяльна-рэабілітацыйным цэнтры св. Лукі зімовае свята, якое было арганізавана якраз з нагоды дня народзінаў яго маленькіх жыхароў.

У гэты раз на свята прыйшоў Клоўн, які здолеў знайсці ключык-падыход да сэрца кожнага дзіцяці. Ён паказваў фокусы, ладзіў гульні, дарыў паветраныя шарыкі.

Клоўн паказваў, як трэба рабіць велізарныя мыльныя бурбалкі радасці. Кожнае дзіця змагло паспрабаваць надзьмуць сваю бурбалку шчасця і надзеі.

Наталля Александровіч
 
© 2003-2024 Catholic.by