Рэзурэкцыйная святая Імша прайшла ў магілёўскай конкатэдры | Друк |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
06.04.2015 15:05

“Зноў у нашым горадзе і ў нашай святыні на світанні ў велікодную раніцу радасна б’юць званы, абвяшчаючы Уваскрасенне Божае”, – так з радасцю выказваліся некаторыя з вернікаў конкатэдральнай парафіі ў Магілёве.

Пасля некалькіх гадоў перапынку ў магілёўскай конкатэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава аднавілася традыцыя рэзурэкцыйнай святой Імшы. Радасна перажываць гэтую ўрачыстасць дапамог біскуп Юрый Касабуцкі, які ўзначаліў рэзурэкцыйную працэсію і святую Імшу.

Біскуп скіраваў таксама шчырыя словы віншаванняў для парафіян, у якіх падкрэсліў, што хрысціянскае жыццё, як ранішні звон, павінна абуджаць веру і сумленнасць адзін у аднаго.

Кс. Павел Беразун

 
© 2003-2024 Catholic.by