Гурт «Небасхіл» выступіў у Цэнтральным парку Маладзечна | Друк |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
01.08.2016 13:54

На сцэне амфітэатра ў Цэнтральным парку Маладзечна выступіў з канцэртам гурт «Небасхіл».

Канцэрт адбыўся 24 ліпеня. Гэта быў першы выхад гурта на знакамітую музычную пляцоўку.

Уваход на канцэрт быў вольны, і сярод гледачоў было дастаткова людзей, якія заходзілі, пачуўшы ў парку гукі музыкі.

«Дзякуем усім гледачам за цёплы і шчыры вечар, за апладысменты і ўсмешкі», — адзначаецца на sdb.by.

(AG)

Фота sdb.by

 
© 2003-2024 Catholic.by