Фігура Маці Божай Фацімскай прыбывае ў Мінск (+праграма) | Друк |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
12.10.2016 11:24

13 кастрычніка ў мінскую архікатэдру будзе ўрачыста ўнесена фігура Маці Божай Фацімскай. Прысутныя перад распачаццем святой Імшы ў 18.30 з белымі стужкамі і хусткамі ў руках будуць вітаць Багародзіцу ў фацімскай фігуры.

Фігура, якую Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч благаславіў у Фаціме 4 кастрычніка, прабудзе ў мінскай архікатэдры да нядзелі, 16 кастрычніка. У гэты дзень пасля Імшы на 13.00 распачнецца яе перэгрынацыя па парафіях Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Пасля Мінска фігуру будуць вітаць вернікі Магілёва.

Заахвочваем усіх мінчан і гасцей сталіцы да ўдзелу ў адмысловых набажэнствах у гэтыя дні. Няхай стымулам для кожнага стане перасцярога Марыі, так актуальная ў нашыя неспакойныя дні, пра якую ў адной са сваіх прамоваў сказаў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч: «Людзі могуць спадзявацца на мірнае і шчаслівае жыццё, калі будуць каяцца і звяртацца да Бога. Калі ж не, то варта чакаць небяспекі».

Праграма набажэнстваў у мінскай архікатэдры:

13 кастрычніка, чацвер
18.30 — прывітанне фігуры Маці Божай Фацімскай на вуліцы, потым святая Імша
На заканчэнне літургіі — працэсія са свечкамі

14 кастрычніка, пятніца
17.30 — Фацімскі Ружанец
18.30 — святая Імша
На заканчэнне літургіі — працэсія са свечкамі

15 кастрычніка, субота
17.30 — Фацімскі Ружанец
18.30 — святая Імша
На заканчэнне літургіі — працэсія са свечкамі

16 кастрычніка, нядзеля
13.00 — святая Імша і развітанне з фігурай

Валянціна Грамыка

 
© 2003-2020 Catholic.by