Фотафакт: Марыя, Юзаф і анёл завіталі ў РНПЦ нейрахірургіі і неўралогіі | Друк |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
02.01.2017 09:14

Божае Нараджэнне і свята Новага года — незвычайны час  для магчымасці рабіць дабро і быць цудам для іншых.

Свята і цуды могуць адбывацца і ў шпіталі! І менавіта таму 30 снежня ў Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры нейрахірургіі і неўралогі да дзетак, іх бацькоў і ўсіх супрацоўнікаў шпіталя завіталі розныя незвычайныя госці.

Каб павіншаваць кожнага прысутнага ў шпіталь напярэдадні святаў прыйшлі Дзед Мароз, Снягурка, ліс і мядзведзь.

Вельмі сімвалічным у перыяд актавы Божага Нараджэння быў прыход да пацыентаў і Святой Сям’і: Марыі, Юзафа і анёла — такім чынам салезіянская моладзь на чале з кс. Паўлам Шчарбіцкім SDB прынесла радаць самым маленькім.

Кожны з дзяцей атрымаў падарунак і калядны спеў ад Біблейскіх герояў. Радасцю дзяліцца вельмі проста, бо праз ўсмешку іншага ўсміхаецца Бог.

с. Алена Громік SM і салезіянскі аніматар Анастасія Субач

 
© 2003-2024 Catholic.by