Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
На «Радыё Марыя» дасяжны запіс каляднага канцэрта ў касцёле на Залатой Горцы
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
09.01.2017 12:08

У Касцёле Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы ў Мінску (пр. Незалежнасці, 44А) працягваюцца Калядныя вечары. Запіс некаторых канцэртаў прапануе  «Радыё Марыя» ў Беларусі. 14 студзеня пройдзе апошні канцэрт, на якім прагучаць духоўныя традыцыйныя песні беларусаў (Алесь Лось, колавая ліра).

Вашай увазе запіс выступлення 5 студзеня:

 Адкрыць у новым акне Download (102Мб)

  • Young composer's capella (мастацкі кіраўнік — Юлія Юніцкая. У праграме: В. Вараб’ёва, І. Дзянісава, І. Калагіна, Д. Ахматаў, О. Джэйла, Т. Уласенка, А. Рамірэс)
  • моладзевы хор BREVIS Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў (мастацкі кіраўнік — Вячаслаў Ларын. У праграме: Д. Бартнянскі, Г. Свірыдаў, Р. Шчадрын, Т. Морлі, Э. Эшэнвальдс, М. Смайлі)
  • хор інструменталістаў БДАМ (мастацкі кіраўнік — Вячаслаў Ларын. У праграме: М. Равенскі, А. Красота, У. Сісаск, В. Вараб’ёва)

Паводле «Радыё Марыя»
(VGr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.