Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Кс. Міхал Бубен пра душпастырства чыгуначнікаў
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
24.01.2017 12:33

Кожную трэцюю нядзелю месяца, пачынаючы ад лютага, у мінскім касцёле свв. Сымона і Алены (Чырвоны касцёл, вул. Савецкая, 15) будуць праходзіць сустрэчы для чыгуначнікаў. Распачынацца яны будуць св. Імшой у 11.00.

Адказны за душпастырства чыгуначнікаў у Мінску — а. Станіслаў Станеўскі CSsR.

Велікодная сустрэча чыгуначнікаў (Маладзечна, 2016)

Душпастырства чыгуначнікаў у Беларусі

Iдэя заснавання душпастырства чыгуначнікаў зарадзілася ў 1991–1992 гг. у парафіі ў Парэччы. 20 гадоў таму душпастырства распачалося і ў Гродне пры парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля (Дзевятоўка). Апекаваліся чыгуначнікамі айцы рэдэмптарысты.

Як узгадвае кс. Міхал Бубен, адказны за душпастырства чыгуначнікаў у Маладзечне, чыгуначнікі былі аднымі з тых, хто зрабіў вялікі ўклад у тое, каб у Дзевятоўцы быў пабудаваны касцёл. «Там перад святыняй знаходзіцца і фігура св. Кацярыны Александрыйскай, апякункі чыгуначнікаў і працаўнікоў авіяцыі», — дадае кс. Міхал.

У Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі існуюць тры пляцоўкі душпастырства чыгуначнікаў: у Мінску, Маладзечне і Магілёве.

Жнівеньская пілігрымка ў гудагайскі санктуарый (2016)

Душпастырства апякуецца не толькі машыністамі, але і ўсімі працаўнікамі вакзалаў.

Сутнасць пастырства заключаецца ў духоўным клопаце як пра чыгуначнікаў, так і пра іх сем’і.

Жнівеньская пілігрымка ў гудагайскі санктуарый (2016)

Як распавёў кс. Міхал, душпастырства прапануе супольнасці чыгуначнікаў выезды, пілігрымкі, рэкалекцыі, сустрэчы кожны месяц, а падчас іх — удзел у св. Імшы, сугучную з дэвізам душпастырскага года катэхезу, арганізацыйную сустрэчу, магчымасць размовы са святаром і сустрэчу за кавай.

Беларуская дэлегацыя на Еўрапейскім Кангрэсе Чыгуначнікаў (Люблін, 2016)

Акрамя гэтага беларускія чыгуначнікі штогод далучаюцца да польскай нацыянальнай пілігрымкі ў марыйны санктуарый у Чэнстахове, якая праходзіць у лістападзе з нагоды  ўспаміну св. Кацярыны Александрыйскай.


Як фарміруюцца супольнасці?

Ксёндз Міхал адзначае, што ў Маладзечне ён «шукаў» працаўнікоў Беларускай чыгункі падчас калядаванняў па сем’ях, рабіў аб’явы ў касцёле пра існаванне душпастырства чыгуначнікаў.

Беларуская група чыгуначнікаў, удзельнікаў велікапосных рэкалекцый у Вадавіцах (Польшча, 2016)

«А некаторыя даведваюцца праз СМІ і ад знаёмых. Людзі прыходзяць. Хтосьці застаецца, хтосьці адыходзіць», — адзначае адказны за душпастырства чыгуначнікаў у Маладзечне і запрашае людзей чыгункі на сустрэчы ў Мінску, Маладзечне і Гродне.


Кантакты рэгіянальных душпастыраў чыгуначнікаў у Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі:

  1. Мінск — кс. Станіслаў Станеўскі CSSR
    +375 29 586 55 31
    e-mail: Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript
  2. Магілёў — кс. Гжэгаж Ксёнжэк SchP
    +375 29 124 15 25
    e-mail: Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript
  3. Маладзечна — кс. Міхал Бубен
    +375 33 687 21 13
    e-mail: Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript

Валянціна Грамыка
Фота з архіва кс. Міхала Бубена

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.