Мінская парафія прысвяціла фестываль мастацкай творчасці ў гонар 100-годдзя фацімскіх аб’яўленняў | Друк |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
06.02.2017 11:55

10-ты юбілейны дзіцяча-моладзевы фестываль мастацкай творчасці «Лошыца-2017» прайшоў 5 лютага ў мінскай парафіі Маці Божай Ружанцовай (Лошыца).

Традыцыю правядзення фестывалю ў парафіі заклаў пробашч кс. Генадзь Кухарэвіч CSMA, прымеркаваўшы фестываль да дня нараджэння заснавальніка ордэна айцоў міхалітаў — благаслаўлёнага кс. Браніслава Маркевіча.

Сёлета творчая імпрэза была прысвечана і да 100-годдзя Фацімскіх аб'яўленняў.


Найперш творчыя таленты дэманстравалі дзеці і моладзь парафіі. Аднак сёлета ў свяце ўпершыню прынялі ўдзел и сем'і. Музычныя творы, вершы і спевы дзеці выконвалі разам са сваімі бацькамі. Яшчэ адной часткай фестывалю акрамя канцэртных нумароў сталі малюнкі і ручныя вырабы, прысвечаныя тэме юбілейных фацімскіх аб'яўленняў.

Сямейныя канцэртныя нумары стварылі цёплую і ўтульную атмасферу фестывалю. Узнагародай для кожнай сям'і быў супольны здымак удзельнікаў разам з пробашчам і вікарыем парафіі. На ўспамін пра фестываль «Лошыца-2017» кожная сям’я-ўдзельнік атрымала абраз маці Божай Фацімскай.


Галіна Абакунчык, фота аўтара

 
© 2003-2024 Catholic.by