Моладзевая адарацыя святога Крыжа прайшла ў магілёўскай катэдры | Друк |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
03.04.2017 15:09

Моладзь магілёўскай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і Св. Станіслава ахвяравала свой нядзельны вечар Езусу, разважаючы пра Яго муку падчас Крыжовага шляху.

Разважанні для адарацыі, падрыхтаваныя кс. Дзянісам Бразінскім, скіроўвалі на пошук сэнсу ў падзеях больш чым дзве тысячы гадоў таму. Навошта Ён гэта зрабіў? Дзеля чаго і дзеля каго? Навошта мне пра гэта памятаць? Пры чым тут увогуле я?

На гэтыя пытанні моладзь шукала адказы ў малітве, асабістай размове з Езусам, які глядзеў з Крыжа позіркам любові.

Кожны меў магчымасць прынесці да Яго свой боль, сваю скруху, свой жаль за штодзенныя слабасці, свае просьбы, схаваныя ў агеньчыку свечкі і зразумелыя толькі Яму.



Яна Шумская, фота Марыям Лавал



 
© 2003-2024 Catholic.by