Адышоў у вечнасць Тадэвуш Катоўскі, бацька ксяндза Ежы Катоўскага ОМІ | Друк |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
12.04.2017 13:53

Курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі паведамляе, што 12 красавіка ва ўзросце 87 гадоў адышоў у вечнасць Тадэвуш Катоўскі — бацька ксяндза Ежы Катоўскага ОМІ, пробашча парафіі Найсвяцейшага Сэрца Езуса і святога Крыштафа ў Калодзішчах.

Пахаванне адбудзецца ў Велікодны панядзелак, 17 сакавіка. Пахавальная Імша — у 14.00 у парафіяльным касцёле ў Калаках Касцёльных (Ломжынская дыяцэзія, Польшча).

Даручаем памерлага Тадэвуша Божай міласэрнасці і заахвочваем да малітвы.
Вечны адпачынак дай яму, Пане...

кс. Дзмітрый Пухальскі
Канцлер курыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі

 
© 2003-2024 Catholic.by