У Слуцку прайшла прыміцыйная Імша першага святара з мясцовай парафіі св. Антонія | Друк |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
05.05.2017 11:11

30 красавіка ў парафіі св. Антонія ў Слуцку прайшла прыміцыйная святая Імша а. Стэфана Пупейкі OFM — першага святара з гэтай парафіі.

Сярод гасцей ва ўрачыстасці ўдзельнічалі дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі і браты францішканскага ордэна.

 

У гаміліі іерарх падкрэсліў важную ролю сям’і ў распазнанні паклікання, а таксама падтрымку родных і блізкіх на далейшай дарозе жыцця, прысвечанага Богу. Акрамя таго біскуп нагадаў, што святар з’яўляецца другім Хрыстом: «калі благаслаўляе святар, благаслаўляе сам Хрыстус; калі святар адпускае грахі, прабачае сам Хрыстус. Праз святара дзейнічае сам Бог і адорвае нас ласкамі».



Айцец Стэфан Пупейка OFM  прыняў прэзбітэрскае пасвячэнне 22 красавіка ў базыліцы айцоў францішканаў у Катавіцах-Паневніках з рук арцыбіскупа Катавіцкага Віктара Скворца.

с. Яна Аляксеева CSSH, фота з архіва парафіі

 
© 2003-2024 Catholic.by