У выдавецтве «Про Хрысто» выйшла кніга с. Люцыі — сведкі фацімскіх аб’яўленняў | Друк |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
11.05.2017 10:59

Невялікая кніга сястры Люцыі ОСD «Пасланне з Фацімы. Як я разумею Пасланне праз прызму часу і падзеяў» была перакладзена з іспанскай мовы на беларускую ў выдавецтве «Про Хрысто».

«У гэтай кнізе с. Люцыя асэнсоўвае тое, што перажыла ў дзяцінстве, узгадвае падрабязнасці аб’яўленняў Маці Божай, пра якія раней не пісала, і робіць некаторыя высновы пра значэнне фацімскага паслання. Таму кніга з’яўляецца не толькі асабістымі разважаннямі с. Люцыі над сэнсам і значэннем фацімскіх аб’яўленняў, але таксама дапаўненнем таго, што дагэтуль было вядома пра іх», — адзначаецца ў анатацыі выдання.

«Пасланне — гэта яшчэ адзін новы прамень святла, які ззяе ў цемры і памылках атэізму, каб атэізм не здолеў згасіць святло веры, якое яшчэ свеціць у сэрцах і душах выбраных», — піша сястра Люцыя.

Візіянерка, узгадваючы апошняе аб’яўленне Фацімскай Панны, перадае яе параду: «Больш не крыўдзіце Бога, нашага Пана, які ўжо і так моцна пакрыўджаны».

Кнігу можна набыць у Мінску ў краме «Духоўная кніга» (вул. Багдановіча, 25), а таксама ў парафіяльных кіёсках вашых касцёлаў.

(VGr)

 
© 2003-2024 Catholic.by