Нясвіжскі касцёл ізноў стаў пляцоўкай для фестывалю ХХІІ свята мастацтваў «Музы Нясвіжа» | Друк |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
22.05.2017 08:34

18–20 мая ў Нясвіжы праходзіў музычны фестываль ХХІІ свята мастацтваў «Музы Нясвіжа». У межах фестывалю 20 мая ў фарным касцёле Божага Цела адбыўся канцэрт пад назвай «Сакральныя традыцыі Нясвіжскай зямлі». 

Творы прагучалі ў выкананні струннага аркестра і вакальнага ансамбля Заслужанага калектыва «Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі» пад кіраўніцтвам Людмілы Каліноўскай і заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Наталлі Міхайлавай.

Мастацкі кіраўнік — народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, лаўрэат прэміі Саюзнай дзяржавы, ганаровы грамадзянін Мінскай вобласці і г. Нясвіжа, прафесар Міхаіл Фінберг.

Падчас канцэрта прагучалі творы знакамітых кампазітараў Моцарта, Агінскага, Орды, Радзівілл.

Канцэрт у нясвіжскай святыні ў межах фестываля «Музы Нясвіжа» праходзіў не ўпершыню. У касцёле сабраліся слухачы як з Нясвіжа, так і госці з іншых куткоў Беларусі.

(VGr)

 
© 2003-2024 Catholic.by