Польскі евангелізатар Ян Будзяшак стане госцем МСМ-2017 у Івянцы | Друк |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
22.05.2017 14:32

Знакаміты польскі перкусіст Ян Будзяшак, вядомы па выступленнях у гурце «Скальдове», а сёння евангелізатар, пісьменнік і арганізатар канцэртаў праслаўлення Ян Будзяшак выступіць на Малітоўнай сустрэчы моладзі (МСМ) ў Івянцы.

Пра гэта Catholic.by паведамілі ў аргкамітэце МСМ.

На сустрэчы моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Ян Будзяшак выступіць 29 ліпеня з дакладам на тэму фацімскіх аб’яўленняў.

У апошнія гады музыкант вандруе па свеце і праводзіць духоўныя канферэнцыі і сустрэчы ў парафіях і вучэбных установах, дзе дзеліцца сваім рэлігійным вопытам. Жанаты, бацька дваіх дзяцей.

(cath)

 
© 2003-2024 Catholic.by