На фэсце ў Будславе будзе ўсталявана палатка Малітоўнай сустрэчы моладзі і Музычнай майстэрні | Друк |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
30.06.2017 09:41

На сёлетніх урачыстасцях у Будславе сярод шматлікіх палатак з’явіцца адна новая — пункт Малітоўнай сустрэчы моладзі і Музычнай Майстэрні, якія штогод праходзяць у Івянцы.

Гэта якраз тое месца, дзе можна сустрэць даўніх знаёмых і добрых сяброў з усёй Беларусі, пагартаць альбомы з фотаздымкамі мінулых гадоў, успомніць івянецкія дзянёчкі, напоўненыя малітвай і спевамі, і набыць што-небудзь на памяць.

Гасцінныя францішкане і прысутныя аніматары з радасцю пагутараць з усімі ахвотнымі, адкажуць на ўсе хвалюючыя пытанні, распавядуць і нават пакажуць, чым будуць адметныя Малітоўная сустрэча моладзі і Майстэрня ў гэтым годзе.

Рэгістрацыя на Музычную майстэрню >>>

Рэгістрацыя на Малітоўную сустрэчу моладзі >>>

Праграма МСМ >>>

Вольга Янковіч

 
© 2003-2024 Catholic.by