Міжнародны фестываль праваслаўнай моладзі пройдзе ў Беларусі | Друк |
Беларуская Праваслаўная Царква
15.07.2010 15:33
З 17 па 25 ліпеня 2010 г. па благаслаўленні Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, адбудзецца VIII Міжнародны фестываль праваслаўнай моладзевай культуры «Браты». Фестываль будзе праходзіць у палатачным гарадку, непадалёк ад Сілічаў. Чакаецца ўдзел маладых людзей з Беларусі, Расіі, Украіны, Сербіі.

У праграму фестывалю ўвойдуць малітва, канцэрты, лекцыі, гутаркі і сустрэчы з праваслаўнымі багасловамі, спартыўныя спаборніцтвы і інш.

Член працоўнай групы арганізацыйнага камітэта фестывалю Мікалай Кабылінскі адзначае, што «задума фестывалю простая і адначасова ўзнёслая: паказаць жывы прыклад таго, як вернасць евангельскім прынцыпам робіць маладых людзей сапраўднымі братамі і сёстрамі, нягледзячы на межы і этнічныя адрозненні».

 


 
© 2003-2024 Catholic.by