Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Мітрапаліт Кандрусевіч прыняў удзел у траурнай цырымоніі па ахвярах тэракту
Беларуская Праваслаўная Царква
12.04.2012 11:28

11 красавіка 2012 г., у день гадавіны тэрарыстычнага акту ў мінскім метро, Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч прыняў удзел у траурнай цырымоніі ў памяць нявінна забітых і адкрыцці дошкі з імёнамі загінуўшых. Адбылося гэта ў праваслаўнай святыні Усіх святых у Мінску.

Удзел у цырымоніі прынялі Патрыяршы Экзарх Беларусі Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, старшыня Мінскага райвыканкама Мікалай Ладуцька, блізкія загінуўшых.

«Здзяйсняючы ў гэты дзень малітву ў святыні-помніку ў гонар Усіх святых і бязвінна забітых у нашай Айчыне, мы просім у Бога супакоіць душы памерлых, аздаравіць душэўныя і цялесныя раны пацярпелых і ўсіх нас захаваць ад усялякага зла», — адзначыў Мітрапаліт Філарэт.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме