Беларусь без абортаў. У Мінску пройдзе малітоўная акцыя | Друк |
Беларуская Праваслаўная Царква
10.01.2013 15:23

У пятніцу 11 студзеня ў Мінску пройдзе малітоўная акцыя «Праваслаўныя супраць аборту». Распачнецца яна малітвай, а працягнецца круглым сталом на тэму «Беларусь без абортаў — што ты для гэтага можаш зрабіць?»

Як паведамляе minsknews.by, арганізатарамі акцыі з’яўляецца Цэнтр падтрымкі сям’і і мацярынства «Матуля» пры мінскім прыходзе храма Свяціцеля Мікалая Японскага і аргкамітэт праграмы «Сям’я — Адзінства — Бацькаўшчына».

«Мы спадзяёмся, што наша саборная малітва будзе пачута, і ў якім-небудзь куточку Беларусі ў гэты момант маці прыме рашэнне захаваць жыццё свайму дзіцяці», — адзначыў іерэй Дзмітрый Грыцэнка.

(SZh)

 
© 2003-2024 Catholic.by