У Асіповіцкім раёне гарэла праваслаўная царква | Друк |
Беларуская Праваслаўная Царква
03.03.2016 09:42

У вёсцы Лапічы Асіповіцкага раёна пацярпела ад пажару праваслаўная царква святых апосталаў Пятра і Паўла. Пра гэта паведамілі БЕЛТА са спасылкай на Магілёўскае абласное ўпраўленне МНС.

Паведамленне аб пажары паступіла 1 сакавіка ў 15.30. Калі прыбылі выратавальнікі, адбывалася гарэнне ўнутры святыні, усё было зацягнута дымам. Унутры царквы ніхто не знаходзіўся. У выніку пажару пашкоджаны дах.

Пацярпелых ад пажару няма. Храм у гонар святых апосталаў Пятра і Паўла адносіцца да Бабруйскай епархіі. Пабудаваны ў 2008 годзе. Меркаваная прычына пажару — парушэнне правіл эксплуатацыі печаў, цяплогенеруючых агрэгатаў і прылад.

Паводле belta.by (MV)

 
© 2003-2024 Catholic.by