Новы комплекс адміністрацыйных будынкаў Беларускай Праваслаўнай Царквы пабудуюць у Мінску | Друк |
Беларуская Праваслаўная Царква
14.03.2016 10:52

Пра гэта стала вядома ў ходзе сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі. Сустрэча прайшла 11 сакавіка.

Аб гэтым паведамляе БЕЛТА.

На сустрэчы ішла гаворка пра пытанні, якія датычаць узаемадзеяння дзяржавы з Беларускай Праваслаўнай Царквой. Мітрапаліт Павел закрануў тэму будаўніцтва новага комплекса адміністратыўных будынкаў для БПЦ на тэрыторыі, якая прылягае да сённяшняга будынка Мінскай епархіі.

Прэзідэнт у цэлым згадзіўся з ініцыятывай будаўніцтва. Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што, паколькі рашэнне аб будаўніцтве такога духоўнага цэнтра прынята, то праект павінен быць вытрыманы належным чынам і адпавядаць свайму прызначэнню. Плануецца, што для рэалізацыі праекта будзе створаны Царкоўны папячыцельны савет. З улікам таго, што ўзвядзенне зойме пэўны час, прапанавана на гэты перыяд для правядзення буйных мерапрыемстваў БПЦ выкарыстоўваць адзін з комплексаў у беларускай сталіцы.

«У Мінску для гэтага хапае месца, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Ёсць яшчэ шэраг праблем, якія я гатовы абмеркаваць. Давайце падумаем пра тое, у якім накірунку будзем дзейнічаць».

Падчас размовы быў закрануты таксама працэс плануемай сустрэчы Прэзідэнта Беларусі з членамі Сіноду БПЦ.

БЕЛТА, (IL)

 
© 2003-2024 Catholic.by