Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Пінскай дыяцэзіі


У Гомелі пройдзе аўтапрабег у абарону жыцця
02.06.2017 08:35

3 чэрвеня ў Гомелі пройдзе традыцыйны аўтапрабег у абарону жыцця. Каля дзесяці машын са сцягамі і налепкамі з заклікам не рабіць аборты, а захоўваць жыццё, стартуюць у 11.00 з плошчы Паўстання.

 
Дыяцэзіяльны дзень моладзі прайшоў у пінскай семінарыі
29.05.2017 17:04

27 мая моладзь з Пінскай дыяцэзіі сабралася ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя святога Тамаша Аквінскага на традыцыйную малітоўную сустрэчу. Галоўнай тэмай стаў евангельскі заклік «Ідзіце і абвяшчайце Евангелле ўсім».

 
Працэсія Божага Цела другі раз прайшла вуліцамі Пінска
29.05.2017 12:57

28 мая сталіца Палесся вітала на сваіх вуліцах жывога Езуса ў Найсвяцейшым Сакрамэнце. Традыцыйная штогадовая працэсія, прымеркаваная да свята Божага Цела, прайшла вуліцамі Пінска ўжо другі раз.

 
Кс. Славамір Ляскоўскі пасля 28 гадоў служэння ў Беларусі вяртаецца ў Польшчу
26.05.2017 09:03

25 мая, ва ўрачыстасць Унебаўшэсця Пана, парафію Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі наведаў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка. Прыезд іерарха быў звязаны з завяршэннем пастырскага служэння ў Беларусі кс. Славаміра Ляскоўскага, шматгадовага пробашча гэтай парафіі.

 
У Гомелі пабудуюць унікальны цэнтр для дзяцей-інвалідаў
24.05.2017 10:39

У гомельскай «Дзіцячай вёсцы» для дзяцей-інвалідаў і маладых інвалідаў пачынаецца другі этап будаўніцтва. Тут з’явіцца інтэграцыйны адукацыйна-тэрапеўтычны цэнтр, у якім будуць дапамагаць не толькі выхаванцам вёскі, але і тым дзецям з абмежаванымі магчымасцямі, якія жывуць у сваіх сем’ях.

 
У Іванаве ўзгадалі св. Андрэя Баболю ў 360-ю гадавіну яго мучаніцкай смерці
22.05.2017 11:39

20 мая ў санктуарыі св. Андрэя Баболі ў Іванаве прайшла ўрачыстасць з нагоды свята св. Андрэя Баболі, якое адзначаецца 16 мая. Святы Баболя лічыцца апекуном Пінскай дыяцэзіі.

 
Іванава: невядомыя разбілі памятны знак у гонар св. Андрэя Баболі
15.05.2017 09:15

У горадзе Іванава напярэдадні літургічнага ўспаміну святога Андрэя Баболі невядомымі асобамі была разбіта каменная пліта з памятным тэкстам пра апостала Палесся. Пліта знаходзілася каля «Крыжоў Адзінства» — месца на ўскраіне горада, дзе распачаўся мучаніцкі шлях святога.

 
У Баранавічах абвешчаны чацвёрты санктуарый Маці Божай у Пінскай дыяцэзіі
13.05.2017 20:38

13 мая, у 100 гадавіну фацімскіх аб'яўленняў, касцёл Маці Божай Фацімскай у Баранавічах атрымаў статус дыяцэзіяльнага санктуарыя і стаў чацвёртым санктуарыем пасля Лагішына, Брэста і Іванава ў Пінскай дыяцэзіі.

 
У Лагішыне адзначылі 20-годдзе каранацыі абраза Маці Божай Каралевы Палесся
11.05.2017 10:15

Урачыстасці з нагоды 20-й гадавіны каранацыі абраза Маці Божай Лагішынскай і ўстанаўлення дыяцэзіяльнага санктуарыя Найсвяцейшай Панны Марыі Каралевы Палесся адзначылі 9 мая ў Лагішыне.

 
Студэнты і выкладчыкі пінскай семінарыі падчас маёўкі наведалі Закапанае
09.05.2017 13:03

Так званая «маёўка» супольнасці Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя святога Тамаша Аквінскага ў Пінску прайшла з 5 па 7 мая.

 
Паведамленне біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі з нагоды ўрачыстасці св. Андрэя Баболі, апекуна Пінскай дыяцэзіі
05.05.2017 14:58

Шаноўныя святары абвесцяць гэты камунікат падчас кожнай св. Імшы ў нядзелю 7 мая і размесцяць яго тэкст на дошцы аб’яў у парафіі ўвесь месяц май.

 
Касцёл Маці Божай Фацімскай у Баранавічах стане дыяцэзіяльным санктуарыем
04.05.2017 11:42

13 мая ў Пінскай дыяцэзіі ў сотую гадавіну фацімскіх аб’яўленняў Маці Божай будзе абвешчаны яшчэ адзін санктуарый — Маці Божай Фацімскай.

 
Паведамленне біскупа Пінскага Антонія Дзям'янкі аб устанаўленні Дыяцэзіяльнага санктуарыя Маці Божай Фацімскай
04.05.2017 11:34

Шаноўныя святары абвесцяць гэты камунікат вернікам у нядзелю 7 мая 2017 г. і размесцяць гэты тэкст на дошцы аб’яў перад касцёлам на ўвесь месяц май.

 
Адышла ў вечнасць Рэгіна Бялевіч — маці а. Пятра Бялевіча ОМІ
03.05.2017 18:03

3 мая ва ўзросце 86 гадоў адышла ў вечнасць Рэгіна Бялевіч — маці айца Пятра Бялевіча з супольнасці айцоў аблатаў Марыі Беззаганнай, пробашча парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі ў Пінску, адказнага за выдавецтва Пінскай дыяцэзіі.

 
Біскуп Дзям’янка асвяціў галоўны алтар у касцёле ў Мядзведзічах
02.05.2017 16:53

1 мая, у дзень святога Юзафа рамесніка, біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка асвяціў галоўны алтар у касцёле святых Пятра і Паўла ў вёсцы Мядзведзічы.

 
<< Першая < Папярэдняя 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 Наступная > Апошняя >>

Старонка 2 з 30
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.