У Ішкалдзі ўшанавалі памяць мучаніка кс. Вінцэнта Латарэвіча | Друк |
Беларусь - Пінская дыяцэзія
21.03.2011 17:39

У гадавіну мучаніцкай смерці кс. Вінцэнта Латарэвіча каля касцёла Найсвяцейшай Тройцы ў Ішкалдзі (Баранавіцкі заходні дэканат) адбылася малітва за спачылага. Пробашч парафіі кс. Мацей Шмытоўскі TChr і мясцовыя вернікі сабраліся ля магілы кс. Латарэвіча, закатаванага 19 сакавіка 1919 г.

Памяць памерлага ўшанавалі запаленымі знічамі і ружанцовай малітвай.

Не так даўно з захаваўшыхся дакументаў стала вядома прозвішча камісара, які амаль 100 год таму падпісаў смяротны прысуд кс. Латарэвічу. У прысудзе пад подпісам Гарэмыкі гучаў загад забіць святара «на месцы». Трагізм дадзенай сітуацыі ўзмацняе той факт, што смяротныя прысуды выдаваліся і падпісваліся ў парафіяльным доме, які ў той час выкарыстоўваўся як будынак бальшавіцкай «надзвычайкі».

 
© 2003-2024 Catholic.by