Пінск-Іванава. Пілігрымка да месца мучаніцтва св. Андрэя Баболі | Друк |
Беларусь - Пінская дыяцэзія
16.05.2011 17:43

16 мая 2011 г. Пінская дыяцэзія адзначае ўрачыстасць свайго апекуна — святога Андрэя Баболі. Напярэдадні гэтага дня адбылася пешая пілігрымка з Пінска ў Іванава, да месца мучаніцтва святога, якога называюць «апосталам Палесся».

У паломніцтве прынялі ўдзел 30 чалавек, у тым ліку асобы старэйшага ўзросту з Польшчы і навучэнцы Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску. Мэтай пілігрымкі былі не толькі асабістая ахвяра і просьба аб заступніцтве святога Андрэя, але і сведчанні аб веры ў Хрыста. Паколькі апостальская дзейнасць святога Андрэя Баболі была цесна звязана з многімі мясцінамі Беларусі, пілігрымы выпрошвалі неабходныя Божыя ласкі для ўсёй беларускай зямлі.

 
© 2003-2024 Catholic.by