Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Урачыстасць Усіх Святых у Ішкалдзі
Беларусь - Пінская дыяцэзія
02.11.2011 12:54

1 лістапада, калі святкуецца ўрачыстасць Усіх Святых і распачынаецца актава малітвы за памерлых, на ішкалдскіх могілках і на набажэнстве па традыцыі збіраюцца шматлікія вернікі. Дзеці, унукі, блізкія едуць да месцаў пахавання сваіх блізкіх.

Як нагадаў на пачатку святой Імшы пробашч парафіі кс. Мацей Шмытоўскі TChr, Бог пакінуў свайму стварэнню Божае Валадарства і надзею на жыццё вечнае.

«Сёння мы святкуем імяніны ўсіх тых, хто ўжо з Богам. Аднак у нас, як гэта ўласціва чалавеку, застаецца смутак па памерлых, па тых, хто быў вельмі дарагі для нас», — адзначыў святар і заклікаў, стоячы ля магілаў сваіх блізкіх, падняць вочы ўверх, да неба, з верай у жыццё вечнае, якое падарыў Стварыцель.

Ксёндз Шмытоўскі, звяртаючыся да зместу Евангелля на ўрачыстасць Усіх Святых, нагадаў, што дарогаю ў неба з’яўляюцца Божыя благаслаўленні: шчаслівыя ўбогія духам, засмучаныя, лагодныя, галодныя і прагнучыя справядлівасці, міласэрныя, чыстыя сэрцам, міратворцы, шчаслівыя, каго пераследуюць за справядлівасць, бо іх ёсць Валадарства Нябеснае.

Пасля літургіі адбылася працэсія і асвячэнне могілак.

Валянціна Крутая

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме