Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Правілы галасавання

Фотаконкурс «Мужчыны ў Касцёле: „Мы ёсць!“»

Дарагія сябры! Як і ў папярэднім фотаконкурсе для ўдзелу ў галасаванні абавязковая рэгістрацыя карыстальнікаў (тыя, хто рэгістраваўся раней, паўторнай рэгістрацыі не патрабуюць). Рэгістрацыя карыстальнікаў дазваляе ўваходзіць на сайт пад сваім лагінам і дае наступныя магчымасці:

  1. Расцягваць задавальненне ад галасавання на некалькі сеансаў. Напрыклад, распачаць можна сёння, а прадоўжыць заўтра ці ў наступны панядзелак.
  2. Рабіць папярэдні адбор прац. Напрыклад, з усіх прац вы выбіраеце 15-20 найлепшых (пры гэтым ваш выбар захоўваецца) і ўжо з іх выбіраеце пераможцаў.
  3. Ацэньваць працы. Любому фотаздымку можна паставіць адзнаку ад 1 да 5 балаў (1 бал — гэта лепш, чым нічога). Усе балы, якія фотаздымак атрымлівае ад розных карыстальнікаў, сумуюцца. Перамагаюць тыя працы, якія набралі найбольшую колькасць балаў.
  4. Адзін карыстальнік можа ацэньваць не больш, чым 10 прац. Добрых прац шмат, абмежаванне на колькасць ацэнак вымушае ставіцца да галасавання адказна.
  5. Да заканчэння тэрміну галасавання карыстальнік можа змяняць пастаўленыя раней адзнакі (добрая думка можа прыходзіць не адразу). Такім чынам, да самага апошняга моманту вынікі галасавання непрадказальныя.

Рэгіструйцеся, выбірайце лепшае, ацэньвайце!

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.