Завяршылася велікапосная акцыя ў дапамогу выхаванцам «Дзіцячай вёскі» ў Гомелі | Друк |
Беларусь - Пінская дыяцэзія
16.04.2012 16:31

15 красавіка 2012 г., у нядзелю Божай Міласэрнасці, завяршылася велікапосная акцыя, мэтай якой было дапамагчы выхаванцам «Дзіцячай вёскі» ў Гомелі. З гэтай нагоды ў Беларусь спецыяльна прыбылі сёстры самарытанкі, якія апякуюцца дзецьмі і моладдзю.

Парафіяне Паланэчкі і Ішкалдзі прадставілі настаяцельніцы сясцёр вынікі сваёй дабрачыннай працы.

Арганізатары акцыі сардэчна дзякуюць не толькі вернікам Паланэчкі і Ішкалдзі, але і ўсім, хто прыняў у ёй удзел, хоць і пражывае ў іншых мясцовасцях.

 
© 2003-2024 Catholic.by