Адбылося пахаванне маці кс. Генрыка Тэлемана | Друк |
Беларусь - Пінская дыяцэзія
01.12.2012 11:28

30 лістапада 2012 г. адбылося пахаванне маці святара Пінскай дыяцэзіі кс. Генрыка Тэлемана. Арыядна Тэлеман адышла ў вечнасць ва ўзросце 97 гадоў. У пахавальнай цырымоніі, якую ўзначаліў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка, прынялі ўдзел 30 святароў дыяцэзіі.

У казанні біскуп Дзям’янка адзначыў, што, закрываючы вочы памерлым, мы, удзельнікі пахавання, праз гэты ўдзел адкрываем вочы нашай душы, узгадваючы аб сваей будучай сустрэчы з Богам у жыцці вечным.

Ксёндз Генрык Тэлеман прысвяціў сваё жыццё святарскаму служэнню ў Пінскай дыяцэзіі як выкладчык псіхалогіі ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага і як пробашч у парафіі ў Асаве. Зараз, прыкуты да інваліднай каляскі, святар нясе крыж пакутаў разам з Езусам Церпячым у лагішынскім Доме міласэрнасці.

Кс. Андрэй Бародзіч

 
© 2003-2024 Catholic.by