Біскуп Велікаселец пераехаў у Гомель | Друк |
Беларусь - Пінская дыяцэзія
20.12.2012 10:34
Новая веха ў гісторыі Каталіцкага Касцёла на Гомельшчыне распачалася 19 снежня 2012 г. У гэты дзень для пастаяннага служэння ў Гомель прыбыў дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец. Аб гэтым паведамляе сайт гомельскай парафіі
 
Сюды іерарха накіраваў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка, каб лепш каардынаваць душпастырства ў Гомельскай вобласці.
 
Нагадаем, што Пінская дыяцэзія з’яўляецца самай вялікай па плошчы ў Беларусі — 72 700 км2. У яе склад уваходзяць Брэсцкая і Гомельская вобласці. 
 
(SZh)
 
© 2003-2024 Catholic.by