Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Католікі Гомеля распачалі вулічную евангелізацыю
Беларусь - Пінская дыяцэзія
09.04.2013 11:38

Католікі гомельскай супольнасці Неакатэхуменальнага шляху распачалі вулічную евангелізацыю. Акцыя адбылася ў нядзелю Божай Міласэрнасці, калі ва ўсім свеце члены гэтай супольнасці выйшлі на цэнтральныя плошчы гарадоў, каб несці прахожым Добрую вестку пра любоў і перамогу Хрыста. 

У Гомелі евангелізацыя праходзіла на пляцы перад касцёлам, паколькі на масавае мерапрыемства на вуліцы неабходны адпаведны дазвол уладаў.

Як паведамляе gomel.catholic.by, першая евангелізацыйная сустрэча працягвалася каля гадзіны. Католікі спявалі пра ўваскрасенне Хрыста і сведчылі пра асабістую сустрэчу з Хрыстом у сваім жыцці. Некаторыя прахожыя спыняліся і распытвалі пра Бога, далучаліся да акцыі. Цяпер такія сустрэчы будуць праводзіцца кожную нядзелю да 5 мая ўключна ў 13.30.

(SZh)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.