У Пінску хочуць стварыць музей кардынала Казіміра Свёнтка | | Друк | |
Беларусь - Пінская дыяцэзія |
30.08.2013 11:49 |
Сярод вернікаў парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Пінску нарадзілася ідэя стварыць музей кардынала Казіміра Свёнтка. Пакуль не вырашана, дзе змогуць размясціцца экспанаты: у касцёле, у Міждыяцэзіяльнай вышэйшай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага або ў іншым месцы. Як паведамляе media-polesye.by, патрэба стварэння музея — не толькі ва ўвекавечванні памяці іерарха, а ў першую чаргу ў захаванні артэфактаў, звязаных з кардыналам. Рэчаў спачылага засталося шмат, але іх трэба сабраць і захоўваць у адным месцы. Па словах парафіян, якія асабіста ведалі іерарха, некаторыя прадметы ўжо згублены або знаходзяцца пад такой пагрозай. (AG) |