Скаўцкую прысягу на вернасць Богу склалі першыя дзяўчаты-скаўткі з Гомеля | Друк |
Беларусь - Пінская дыяцэзія
28.11.2013 12:18
Сапраўднымі скаўткамі сталі дзяўчаты, якія наведвалі скаўцкую групу пры гомельскай парафіі Нараджэння Маці Божай.
Дзяўчаты ўрачыста прынялі прысягу, паабяцаўшы быць вернымі Богу, Радзіме, сваім начальнікам і падначаленым па скаўцкаму руху. Новыя скаўткі атрымалі благаслаўленне святара, а таксама берэты з асвечаным крыжом. 
 
Першы скаўцкі «звяз» з ліку выключна дзяўчат, у Гомелі быў створаны ў студзені 2013 года.
 
 
 
 

 
Паводле Гомельскага каталіцкага партала.

 
© 2003-2024 Catholic.by