30 юнакоў прыняло ўдзел у рэкалекцыях па распазнанні паклікання ў семінарыі ў Пінску | Друк |
Беларусь - Пінская дыяцэзія
09.01.2017 11:25

На працягу трох дзён хлопцы разважалі над сваім пакліканнем у сценах Міждыяцэзіяльнай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску.

Сустрэчу, якая праходзіла 3-5 студзеня, праводзіў кс. Павел Рудзьман, адказны за працу з моладдзю і пакліканні ў Пінскай дыяцэзіі. За гэты час удзельнікі мелі магчымасць паглыбіць свае веды аб літургіі і служэнні пры алтары, а таксама прыняць удзел у канферэнцыях, творчай працы ў групах, малітве, вясёлых конкурсах і гульнях, а таксама проста пазнаёміцца і бавіць час разам.


У сустрэчы прымалі ўдзел 30 юнакоў з розных парафій Пінскай дыяцэзіі, якія ў сваіх парафіях нясуць міністранцкую паслугу.

Такія сустрэчы ў сценах семінарыі праводзяцца рэгулярна — як правіла ў час школьных канікул, калі ў міністрантаў больш вольнага часу.


Дыякан Андрэй Багдановіч,
фота Уладзіслава Козела, навучэнца Міждыяцэзіяльнай духоўнай семінарыі ў Пінску.

 

 
© 2003-2024 Catholic.by