У пінскай семінарыі прайшоў з’езд міністрантаў | Друк |
Беларусь - Пінская дыяцэзія
03.04.2017 16:42

Традыцыйная сустрэча міністрантаў у Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага працягвалася тры дні. У перыяд Вялікага посту на сустрэчу прыехала каля 30 юнакоў з усёй Пінскай дыяцэзіі.

п Праграма з'езду ўключала сустрэчы з навучэнцамі семінарыі, удзел у святых Імшах, набажэнствах і малітвах.

Для міністрантаў былі падрыхтаваны таксама даклады на тэму літургіі, каб атрыманыя веды дапамагалі глыбей перажываць служэнне каля алтара.

Для гасцей семінарыі арганізатары прадугледзелі і шмат прыемных момантаў: акрамя гульні ў футбол і супольных сустрэч, кожны дзень заканчваўся вясёлым вечарам.

Арцём Кір'янаў
(VGr)

 
© 2003-2024 Catholic.by