Польскі біскуп Станіслаў Будзік наведаў каталіцкія парафіі Гомельшчыны | Друк |
Беларусь - Пінская дыяцэзія
03.04.2017 17:16

1-2 красавіка Гомельскую вобласць наведаў арцыбіскуп Люблінскі Станіслаў Будзік. Польскі іерарх прыехаў у Беларусь, каб паглядзець на плён служэння ў Беларусі трох святароў Люблінскай архідыяцэзіі — кс. Славаміра Ласкоўскага, кс. Тадэвуша Саморэка і кс. Яцэка Бараўца.

Іерарх наведаў парафіі ў Гомелі, Светлагорску і Петрыкаве, гомельскі Дом Міласэрнасці сясцёр Маці Тэрэзы і дзіцячую вёску для інвалідаў, пабудаваную каталіцкай дабрачыннай місіяй «Карытас-Міласэрнасць».

Паводле katolik-gomel.by

 
© 2003-2024 Catholic.by