Біскуп Дзям’янка асвяціў галоўны алтар у касцёле ў Мядзведзічах | Друк |
Беларусь - Пінская дыяцэзія
02.05.2017 16:53

1 мая, у дзень святога Юзафа рамесніка, біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка асвяціў галоўны алтар у касцёле святых Пятра і Паўла ў вёсцы Мядзведзічы.

На ўрачыстасці прысутнічалі святары з парафій Пінскай дыяцэзіі, семінарысты Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску, генеральны консул Рэспублікі Польшча ў Брэсце Пётр Казакевіч і шматлікія вернікі з мясцовых парафій.

Урачыстую святую Імшу ўзначаліў біскуп Антоні Дзям’янка. У сваёй прамове іерарх падкрэсліў важнасць алтара як галоўнага элемента святыні, як было гэта ад старазапаветных часоў.

На заканчэнне святой Імшы семінарысты падзяліліся сведчаннямі пра сваё пакліканне і папрасілі вернікаў аб малітве за іх.

Арцём Кір’янаў
(VGr)

 
© 2003-2024 Catholic.by