У Гомелі пройдзе аўтапрабег у абарону жыцця | Друк |
Беларусь - Пінская дыяцэзія
02.06.2017 08:35

3 чэрвеня ў Гомелі пройдзе традыцыйны аўтапрабег у абарону жыцця. Каля дзесяці машын са сцягамі і налепкамі з заклікам не рабіць аборты, а захоўваць жыццё, стартуюць у 11.00 з плошчы Паўстання.

Калона машын праедзе па цэнтральных вуліцах і ўсім раёнам горада, пасля чаго ізноў вернецца на плошчу. Там да 15.00 пралайф-актывісты будуць раздаваць буклеты з інфармацыяй пра сямейныя каштоўнасці, мацярынства і шматдзетныя сем’і, з заклікам захоўваць зачатае жыццё.

Акцыя арганізоўваецца кожны год да Дня абароны дзяцей грамадскім дабрачынным аб’яднаннем «Спасение младенцев», якое аб’ядноўвае хрысціянаў розных канфесій, урачоў-гінеколагаў і прадстаўнікоў іншых прафесій.

Паводле katolik-gomel.by
(VGr)

 
© 2003-2024 Catholic.by