У Беларусі будзе пашырана ананімная дапамога хворым на наркаманію | Друк |
Грамадства
26.02.2010 15:18

Аказанне ананімнай дапамогі залежным ад наркотыкаў у Беларусі будзе пашырана. Аб гэтым 26 лютага 2010 г. паведаміў на прэс-канферэнцыі галоўны нарколаг Міністэрства аховы здароўя Аляксей Аляксандраў.

Прадстаўнік Мінздрава, як паведамляе інфармацыйнае агенцтва БелТА, падкрэсліў, што гэтая ініцыятыва была таксама падтрымана Міністэрствам унутраных спраў. «Ананімную дапамогу адносна наркатычнай залежнасці пацыенты змогуць атрымаць ва ўстановах аховы здароўя, — адзначыў Аляксей Аляксандраў. — Такая дапамога цяпер будзе прадстаўляцца ва ўсіх рэгіёнах краіны. Кожны пацыент зможа атрымаць неабходныя лекавыя сродкі, псіхатэрапію, кансультацыі без рызыкі агалоскі або пакарання».

Галоўны нарколаг Мінздрава ўдакладніў, што ў Беларусі пры падтрымцы пазаўрадавых арганізацый дзейнічаюць 49 кансультатыўных ананімных пунктаў, дзе спажывальнікі ін’екцыйных наркотыкаў змогуць атрымаць дапамогу і неабходную інфармацыю.

Наркаманія — гэта хвароба сучаснасці, у прафілактыцы якой прымае актыўны ўдзел і Каталіцкі Касцёл. Да супрацьстаяння з’яве наркаманіі і гандлю наркотыкамі, якім спадарожнічаюць маральныя і грамадскія праблемы, неаднаразова заклікаў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI і яго папярэднікі.

 
© 2003-2024 Catholic.by