Рух “Пралайф Беларусь” збірае подпісы пад петыцыяй у парламент | Друк |
Грамадства
20.01.2014 12:28

Рух “Пралайф Беларусь” збірае подпісы пад петыцыяй у парламент Беларусі з мэтай таго, каб у другой рэдакцыі закона аб ахове здароўя былі ўлічаны папраўкі, прапанаваныя рухам. На сённяшні момант дазволена даабортнае кансультаванне, а ўрачам дадзена права адмаўляцца ад абортаў.

Рух жадае адкрытых слуханняў законапраекта і поўнай забароны абортаў. Падпісацца можна тут.

У лютым і сакавіку будуць збірацца подпісы ў традыцыйным папяровым выглядзе.

Паводле prolife-belarus.org

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by